19-03, 12:42

Блізу беларуска-расійскай мяжы затрыманыя наклады “Товарища” і “Народнай волі”

Як паведаміў Рацыі намеснік галоўнага рэдактара газеты Партыі камуністаў Беларускай “Товарищ” Зміцер Яненка, выданні перавозіліся са Смаленску ў Мінск. Ніякіх тлумачэнняў супрацоўнікі праваахоўных органаў не далі. Зараз аўтамабіль з газетамі канваюецца ў Дубровенскі РУУС.

Яненка звязвае затрыманне газет з маючый адбыцца 25 сакавіка акцыяй апазицыі. “Улады вырашылі перастрахавацца - і не дазволіць распаўсюд незалежнай прэсы напярэдадні Дня Волі”, - лічыць ён.

Кастусь ВАНСЯЦКІ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя