Старшыня Лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Станіслаў Суднік атрымаў адмову ад раённага выканкаму на правядзенне сяброўскай сустрэчы 25 Сакавіка каля помніку Францішку Скарыны. Прычына адмовы - "у цяперашні час каля помніка вядуцца работы па добраўпарадкаванні".
Ліст падпісаны намеснікам старшыні Лідскага райвыканкаму А.Глаўніцкім, паведамілі ў прэс-службе партыі.
Тым не менш, Станіслаў Суднік збіраецца прыйсці да помніку 25 Сакавіка: "Гэта звычайнае глупства - забараняць сяброўскую сустрэчу. Мы не прасілі даць дазвол на мітынг, паабяцалі, што не будзе сцягоў, але нам усё роўна адмовілі. Адмовілі правесці мерапрыемства, на якое і дазвол браць не патрэбна. Я ўсё адно прыйду да помніка 25 Сакавіка і спадзяюся, што мае сябры і аднадумцы падтрымаюць мяне".






