Пра гэта прэзідэнт Беларусі заявіў сёння ў інтэрв'ю Аўстрыйскаму агенцтву прэсы.
"Думаю, у бліжэйшы час, пры такім масіраваным націску Захаду на Беларусь, нашы адносіны з Расіяй будуць яшчэ больш цесныя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гаворачы аб адносінах Расіі са ЗША і Еўрасаюзам, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "Расія выкарыстоўвае свае рычагі, каб пазіцыянаваць сябе як вялікую ядзерную дзяржаву, хоча, каб з ёй размаўлялі на адпаведнай мове". //БЕЛТА




