20-03, 15:11

Лукашэнка: ЕС не павінен скакаць пад дудку ЗША

Так ахарактарызаваў беларускі прэзідэнт іхнія ўзаемадачыненні ў глабальнай палітыцы ў сённяшнім інтэрв'ю Аўстрыйскаму агенцтву прэсы.

"Што датычыцца адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, то, шчыра кажучы, хацелася б, каб яны былі лепшымі. Мы абсалютна не прымаем, калі ЕС пачынае скакаць пад дудку ЗША. Нам не падабаецца, калі еўрапейскія палітыкі пазіцыянуюць сябе як незалежныя, а калі даходзіць да сур'ёзных пытанняў - прыстройваюцца ў кільватэр амерыканскай палітыкі", - цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя