Кіраўніца Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына схіляецца да таго, што Аляксандр Лукашэнка ў 2011 годзе скарыстаецца правам балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
У інтэрв’ю газеце “Обозреватель” яна сказала, што пакуль Лукашэнку падтрымлівае народ і пакуль у яго будуць сілы для працы, ён будзе ўдзельнічаць у выбарах. Ярмошына таксама нагадала, што раней у Канстытуцыі Беларусі было прапісана, што “на пасаду прэзідэнта нельга было балатавацца пасля двух тэрмінаў знаходжання ва ўладзе, аднак ў 2004 годзе праз рэферэндум гэтае абмежаванне выключанае і дзейны прэзідэнт можа балатавацца і ў далейшым”.




