20-03, 16:56

Мірон працягнуў свой сцяжны марафон ушанаваннем Ларысы Геніюш

Толькі а палове на дзясятую раніцы байцы МНС знялі з даху дома №17 у Віцебску бел-чырвона-белы сцяг, які Мірон узняў каля 10 гадзінаў вечара серады. На гэты раз сцяг прысвечаны выбітнай беларускай грамадскай дзеячцы і паэтцы Ларысе Геніюш.

Паводле вартых даверу крыніцаў, на якія спаслаўся ў сваёй інфармацыі дэмакратычны актывіст Барыс Хамайда, да сцяга была прышпіленая цыдулка з наступнымі словамі: “Гонар і пашана выдатнай паэтцы нязломнай Ларысе Геніюш, якая адмовілася ад савецкага грамадзянства і заставалася да апошніх дзён грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. “Як жыць – дык жыць для Беларусі. А без яе – зусім не жыць”. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон”.

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя