20-03, 21:49

Скрабцы і Ваніна прастаялі на Кастрычніцкай плошчы некалькі хвілінаў

Сёння а 18-й гадзіне дэмакратычныя актывісты вырашылі выйсці на Кастрычніцкую плошчу, каб у чарговы раз патрабаваць вызвалення Аляксандра Казуліна ды іншых палітвязняў. Асаблівасцю акцыі ёсць тое, што ўдзел у ёй павінны былі ўзяць людзі, што днямі распачалі эстафетную галадоўку.

Яе ўдзельнікі плануюць выходзіць штодзень на Кастрычніцкую плошчу штодня па вечарах да 25 сакавіка і заклікаюць далучацца да галадоўкі іншых. Хоць бы сімвалічна - на суткі.

Браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы, а таксама Таццяна Ваніна прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу сёння з плакатамі "Абвяшчаю галадоўку", з якімі прастаялі пару хвілін. Пасля падышлі міліцыянты, якія сказалі, што галадоўкі дрэнна адбіваюцца на здароўі. Пасля гэтага акцыя пратэсту скончылася, піша "Наша ніва".

 

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя