Акцыя пачнецца ў Кракаўскім прадмесці побач з помнікам Каперніку а 18-й гадзіне. Мяркуецца, што ўдзельнікі акцыі пройдуць маршам да польскага парламента, каб перадаць туды ліст пра сітуацыю ў нашай краіне.
Па дарозе дэманстранты будуць знаёміць месцічаў з праблемамі Беларусі. Галоўная ідэя мерапрыемства — падтрымка ўдзельнікаў акцыяў у Мінску. У той жа дзень N.R.M. дасць жывы канцэрт у эфіры музычнай студыі Польскага Радыё 3. Пачатак - у 21:05 па беларускім часе.




