Сябры полоцкай філіі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ атрымалі адмову ў правядзенні 25 сакавіка пікета, прысвечанага 90-м угодкам БНР. Як ім патлумачылі ў гарвыканкамаўскім лісце з адмовай, менавіта ў гэты дзень і час каля кінатэатру “Радзіма” будзе праводзіцца сумеснае мерапрыемства гарвыканкама і полацкага БРСМ “Дзень без тытуню”, якое, маўляў, было запланаванае яшчэ летась.
Паводле аднаго з заяўнікаў піету сябра КХП-БНФ Міколы Шараха, мясцовыя актывісты будуць абскарджваць дадзенае рашэнне гарвыканкаму, якое парушае канстытуцыйныя правы грамадзян на волевыяўленне і свабоду думак, у судзе.
Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ




