Расія заклікае Вашынгтон перагледзець "сваю лінію ў адносінах да Беларусі і яе камерцыйных структур". Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі Віктар Зубкоў паводле вынікаў пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы 21 сакавіка ў Мінску.
Прэм'ер падкрэсліў, што Расія лічыць увядзенне санкцый супраць "Белнафтахіма" "палітызаваным крокам". "Замест выстройвання дыялогу і адмены абмежавальных мер Вашынгтон у сваіх інтарэсах спрабуе аказаць ціск на Беларусь. І гэта адыбваецца на фоне пазітыўных крокаў з боку беларускага кіраўніцтва, у тым ліку пры паступовым правядзенні рыначных рэформ", — сказаў В.Зубкоў.
Са свайго боку кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што Беларусь "не імкнецца да эскалацыі напружанасці з ЗША і згортвання дыпламатычных адносін". Паводле слоў С.Сідорскага, "беларускі бок робіць захады па рашэнні гэтай праблемы". //БелаПАН




