21-03, 23:26

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Івонкі Сурвіллы

Адвячоркам пятніцы ў Віцебску зноўку залунаў бел-чырвона-белы сцяг. На гэты раз няўлоўны Мірон ўзняў яго ў гонар цяперашняй старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Сцяг вывешаны на праспекце Чарняхоўскага побач з плошчай Перамогі над дахам дома, у якой знаходзіцца крама “Славянская”.

Па словах вядомага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, які спаслаўся на дасведчаныя і вартыя даверу крыніцы, на прышпіленай да палотнішча цыдулцы напісаны наступны тэкст: “Віншую з найвялікшым святам Старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі легендарную Івонку Сурвілу. Мы яшчэ стрэнемся ў вольнай Беларусі. Жыве Беларусь! Жыве вечна! З павагай Мірон”.

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя