27-03, 12:36

Мілінкевіч: гэта працяг падзей, што адбыліся 25 сакавіка

Сённяшні ператрус на кватэрах, дзе жывуць супрацоўнікі Рацыі, Еўрарадыё, тэлебачання “Белсат” пракаментаваў лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч:

- Гэта працяг падзей, што адбыліся 25 сакавіка ў Мінску. Улада хоча забараніць не толькі іншадумства, але і распаўсюд інфармацыі. Ператрусы, якія зараз адбываюцца, сведчаць пра тое, што рэжым больш за ўсё баіцца праўды і аб’ектыўнай інфармацыі. Улада вырашыла прадэманстраваць сваё сапраўднае аблічча, якое доўно добра вядома ўсяму свету.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя