Кіраўніцтва радыё “Рацыя" ў Беластоку пакуль не можа даць ацэнку падзеям, што адбываюцца ў Мінску.
Як паведаміў БелаПАН дырэктар радыёстанцыі Віктар Стахвюк, да іх паступае інфармацыя аб вобысках у кватэрах супрацоўнікаў радыё “Рацыя" і іншых радыёстанцый, якія не маюць афіцыйных офісаў у Беларусі, але гэтыя звесткі пакуль вельмі адрывістыя. Калі з'явяцца больш канкрэтныя звесткі, кіраўніцтва радыёстанцыі мае намер звярнуцца да незалежных юрыстаў і праваабаронцаў.






