У Баранавічах ператрус ажыцьявілі ў доме намесніка дырэктара выдавецкага дому “Інтэкспрэс” Аляксея Белага.
Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Гундар, ператрус вялі тры супрацоўнікі КДБ, свае дзеянні абгрунтаваўшы тым, што Белы, нібыта супрацоўнічае з тэлеканалам “БелСат”, а таксама абвінавацілі яго ў “перадачы лжывай інфармацыі на адрас кіраўніка дзяржавы”. У гэтым горадзе гэта пакуль што адзінкавы ператрус, зладжаны за сёння супрацоўнікамі Камітэту дзяржбяспекі.




