27-03, 16:46

Шушкевіч: нічога ў Беларусі не зменіцца, пакуль ЕС не зробіць заўвагу Расіі

Ператрусы на кватэрах незалежных журналістаў і грамадскіх арганізацый прааментаваў Рацыі лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч: 

- Мяне гэта ніколькі не здзіўляе, паколькі наш рэжым - гэта не прававая дзяржава. Тут усё адбываецца ў адпаведнасці з жаданнем аднаго слабадасведчанага чалавека, які нічога, акрамя ўлады, мець не хоча. Падтрымку ЕС я адчуваю ўвесь час, але тут існуе вялікі альянс Расіі і нашага гэтак званага ўладара, гэтак званага ўсенароднаабранага. Я не думаю, што ўсе намаганні Еўрапарламента, гэтых прыстойных і сумленных дэпутатаў, неяк могуць зварушыць пазіцыю Расіі, а Расіі вельмі выгадна мець побач такога чалавек, які будзе казаць, што ён паставіць ракеты ў Венесуэлу, што ён будзе здзяйсняць супрацьпаветраную абарону Масквы і г.д. Я нядаўна быў у Страсбургу і ведаю, што еўрапейскія палітыкі імкнуцца зрабіць усё, што можна, але пакуль не будзе настойлівай заўвагі ў бок Расіі, што ўжо хопіць падтрымліваць гэты рэжым, які з’яўляецца ганьбай для чалавецтва, датуль тут нічога не зменіцца.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя