27-03, 16:53

“Ператрэслі” гродзенскіх дэмакратаў

У Гродне адбыліся два ператрусы: спачатку супрацоўнікі КДБ наведалі мясцовы офіс партыі БНФ, дзе былі арыштаваныя камп’ютэры, ксераксы, каля сотні выданняў, бюлетэнь “Навіны БНФ”. Ператрус ладзілі тры супрацоўнікі Камітэту дзяржбяспекі, з імі прысутнічалі два панятыя, ролю якіх выконвалі гродзенскія студэнты.

Прэса была папросту выпхнута з месца ператрусу, супрацоўнікі КДБ не дазволілі нічога здымаць, не даючы ніякіх тлумачэнняў.
Офіс культурна-асветнага фонду “Бацькаўшчына” таксама падверглі вобшуку і пазбавілі некалькіх сістэмных блокаў. Пад будынкам, у якім знаходзіцца офіс, карэспандэнт Рацыі заўважыў супрацоўніка аддзела гродзенскага выканкаму па ідэалогіі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя