09-02, 12:33

У Дзярждуму РФ унесены пратакол аб бяспошліннай пастаўцы нафты ў Беларусь

Урад Расіі ўнёс 9 лютага на ратыфікацыю ў Дзяржаўную думу пратакол аб бяспошліннай пастаўцы нафты ў Беларусь.

Дакумент уносіць змяненні ў пагадненне паміж урадамі Расіі і Беларусі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года.

Як адзначаецца ў суправаджальных дакументах, пратакол быў падпісаны для развіцця і паглыблення далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне паставак нафты з Расіі ў Беларусь і яе транзіту з тэрыторыі Расіі праз беларускую тэрыторыю. Неабходнасць падпісання гэтага дакумента таксама звязана з тым, што 31 снежня 2009 года скончыўся тэрмін ужывання каэфіцыента пры разліку ставак вывазной мытнай пошліны на сырую нафту, усталяванага міжурадавым пагадненнем.

Пратакол прадугледжвае, што мытнай пошлінай не абкладаецца нафта сырая, якая транспартуецца з Расіі па заяўках кампетэнтнага органа Беларусі, зыходзячы з гадавога аб'ёму ўнутранага спажывання расійскай нафты, што вызначаецца кампетэнтнымі органамі бакоў. Памер вывазной мытнай пошліны на нафту сырую, якая вывозіцца з Расіі звыш аб'ёму расійскай нафты, якая пастаўляецца ў бязмытным рэжыме, вызначаецца зыходзячы з ставак, устаноўленых у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.

Кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Аляксей Астроўскі паведаміў РІА Навіны, што Дзярждума мае намер разгледзець пратакол на пленарным пасяджэнні 12 лютага. Ён выказаў надзею, што парламентарыі падтрымаюць пратакол, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя