08-05, 14:54

Беларусь губляе статус галоўнай сяброўкі Расіі

Сёння Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі прадаставіў дадзеныя пра тое, якія краіны расіяне лічаць дружалюбнымі і якія - варожымі.

Найболей сяброўскія стасункі ў Расіі ў цяперашні час склаліся з Кітаем (23% апытаных), Нямеччынай (17%) і Беларуссю (14%). Радзей да лепшых сяброў Расіі рэспандэнты прылічаюць Казахстан, ЗША, Індыю, Францыю (па 6-9%), краіны Еўрасаюза ў цэлым (4%), Балгарыю, Японію (па 3%).

Найболей напружаныя адносіны ў Расіі з ЗША, Грузіяй (мяркуюць па 25% апытаных) і Украінай (21%). Акрамя таго, да апанентаў Расіі адносяць Вялікабрытанію, Польшчу, краіны Балтыі ў цэлым і Эстонію ў прыватнасці (5-8%), радзей - Латвію, Літву, Японію, Кітай (па 2-3%), іншыя дзяржавы.

Усерасійскае апытанне праведзена 5-6 красавіка 2008 года Апытана 1.600 чалавек у 153 населеных пунктах у 46 рэгіёнах Расіі.

Нагадаем, яшчэ на пачатку 2007 года большасць апытаных расіян называлі Беларусь галоўнай сяброўкай сваёй краіны.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя