Сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае Нацыянальны парк “Белавежская пушча”. Ён азнаёміцца з развіццём інфраструктуры экатурызма, мерапрыемствамі па захаванню рэліктавых лясоў, ахове ляснога комплекса, а таксама развіццём лясной гаспадаркі.
Сярэдні ўзрост дрэваў пушчы складае 83 гады, тады як у цэлым па краіне – 51 год.
У 2009 годзе ў Белавежскай пушчы пройдуць мерапрыемствы па святкаванню 600-годдзя ўсталявання запаведнага рэжыму. Планам падрыхтоўкі прадугледжваецца развіццё інфраструктуры і аб’ектаў Белавежскай пушчы, рамонт дарог, стварэнне аптымальных умоваў у сферы лясной і сельскай гаспадаркі, а таксама інфармацыйная і эколага-асветніцкая дзейнасць. Плануецца, што ў развіццё нацыянальнага парка будзе ўкладзена каля 70 млрд. рублёў. // БелТА




