12 мая адбылася сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з міністрам абароны Польшчы Богданам Кліхам і кіраўніком канцылярыі прэзідэнта Польшчы Аннай Фатыгай.
Як паведамілі ў прэс-службе палітыка, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіцця дыялогу і супрацоўніцтва паміж Польшчай, краінамі Еўрасаюза і Беларуссю.




