Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі ў межах маладафронтаўскай кампаніі "Горад - наш!" сёння зраніцы з’явіліся на плошчы Перамогі ў Мінску і насупраць пляца Волі, гатэля "Еўропа".


Месцы, у якіх былі вывешаныя нацыянальныя палотнішчы, маладафронтаўцы абралі адмыслова, паведамляе прэс-служба арганізацыі: “Па-першае гэта вельмі знакавыя для кожнага жыхара беларускае сталіцы часткі горада, паколькі плошча Перамогі нагадвае аб гераічным змаганні мільёнаў беларусаў супраць фашыстоўскіх акупантаў, а пляц Волі з’яўляецца адным з сімвалаў Незалежнасці Беларускае Дзяржавы, напамінам аб нацыянальна-вызваленчым руху Беларусі і антыкамустычным супраціве. Па-другое па дарозе, на якой з’явіўся нацыянальны сцяг кожны дзень едзе на працу арганізатар ганебнага антыбеларускага рэферэндума 1995 года Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка”.




