14-05, 12:16

Лукашэнка хоча бачыць у парламенце некалькі апазіцыянераў

"Калі сітуцыя будзе такая ж, як цяпер, і са мной, і ў краіне, то, канечне, я буду балатавацца на чарговы тэрмін… Пакуль я здаровы чалавек, народ не так ужо вельмі мяне крытыкуе, і Захад, падаецца, пачынае разумець. Разлічвайце на горшае”, - заявіў беларускі прэзідэнт у інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр.

Кажучы пра восеньскія парламенцкія выбары, Аляксандр Лукашэнка давёў, што яго парадавала б перамога некалькіх апазіцыянераў: "Я б хацеў, шчыра кажу, каб людзі падтрымалі некалькіх апазіцыянераў, каб вы не папракалі нас, што ў парламенце няма апазіцыі. Але гэта будзе залежыць ад людзей”.

Аднак Лукашэнка прагназуе, што апазіцыянеры наўрад ці патрапяць у парламент: “Наша апазіцыя замест таго, каб працаваць з народам, едзе ў ЗША, Вялікабрытанію і просіць там грошы. Апазіцыі трэба працаваць з нашымі грамадзянамі".
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя