14-05, 16:55

Мілінкевіч дабіраўся да Лагойска на папутцы

Аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча, які сёння знаходзіцца ў паездцы па Мінскай вобласці, на ўездзе ў Лагойск спынілі супрацоўнікі ДАІ. Як паведаміў Рацыі каардынатар паездкі Аляксей Кавалец, з-за таго, што машына была затрыманая, палітыку і яго паплечнікам давялося галасаваць на шашы, яны спынілі папутку, на якой дабраліся да горада.

- На ўездзе нас спыніла дарожная міліцыя і не прапускала, - распавядае Аляксей Кавалец. - Мы выйшлі з машыны і прагаласавалі. Па горадзе нас суправаджаюць, папярэджваюць пра арганізацыю несанкцыянаваных акцый. Потым, калі мы прыпаркавалі машыну і пайшлі ў Гандлёвы цэнтр, кіроўцу аштрафавалі за паркоўку ў неналежным месцы і забралі на месяц правы. Да іншых аўтамабіляў, якія стаялі побач, чамусьці прэтэнзіяў не было. Цяпер мы ездзім па пастарунках, каб вярнуць правы кіроўцы.

Аляксандр Мілінкевіч сустракаецца сёння з жыхарамі Лагойску Мінскай вобласці, туды ён накіраваўся са Смалявічаў. Лідэр руху “За свабоду” наведаў там мясцовую паліклініку, спартыўны клуб і рынак.

Заўтра Мілінкевіч мае намер сустрэцца з жыхарамі Салігорска і Слуцка.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя