15-05, 01:24

Лукашэнка і Юшчанка неўзабаве сустрэнуцца

Учора па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін.

Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі, у размове асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў удзялілі праблемам развіцця супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы. Бакі дамовіліся аднавіць энергетычны дыялог па важных для абедзвюх краін пытаннях, разгледзелі тэмы транзіту электраэнергіі праз беларускую тэрыторыю і альтэрнатыўных паставак нафты. Размова таксама ішла аб праблематыцы шматбаковых адносін у кантэксце палітыкі добрасуседства. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка абмеркавалі адносіны Беларусі і Украіны з Польшчай, Літвой і іншымі краінамі рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У ходзе размовы была дасягнута дамоўленасць аб сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў дзвюх краін на працягу бліжэйшага месяца. У сувязі з гэтым бакі дамовіліся ў тыднёвы тэрмін выпрацаваць парадак дня беларуска-ўкраінскай сустрэчы на вышэйшым узроўні. //БЕЛТА
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя