Ён жа выканаўчы сакратар Еўрапейскай эканамічнай камісіі Марэк Бэлька. Асноўная мэта візіту - перамовы ва ўрадзе Беларусі.
Спадар Бэлька таксама возьме ўдзел у паседжанні савета кіраўнікоў урадаў дзяржаваў – удзельніц СНД: ён выступіць з заявай пра стратэгію эканамічнага развіцця Садружнасці. Акрамя таго, запланаваныя сустрэчы прадстаўніка ААН у міністэрствах замежных справаў, транспарта і камунікацый, энергетыкі, Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Беларусі.




