15-05, 17:02

Бел-чырвона-белыя сцягі ў Гомелі

У Гомелі на дахах трох будынкаў на цэнтральнай вуліцы невядомыя вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі. 15 траўня прыкладна а 7-й раніцы месцічы заўважылі нацыянальныя сцягі над дахамі дамоў па вуліцы Савецкай - два з іх да поўдня былі знятыя супрацоўнікамі міліцыі або камунальных служб. Яшчэ адзін быў бачны да паловы на трэцюю.

Як мяркуе каардынатар мясцовага грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастусь Жукоўскі, сцягі маглі вывесіць актывісты "Маладога фронту" у рамках правядзення акцыі "Горад - наш".
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя