15-05, 17:11

КДБ хоча праверыць псіхіку ўсіх апазіцыянераў Слонімшчыны

Сябар сойма Партыі БНФ Іван Шэга накіраваў заявы ў Слонімскую раённую, Гродзенскую абласную і Генеральную пракуратуру з патрабаваннем даць адказ аб законнасці дзеянняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў адносінах да яго і ягонай сям’і. 

Кіраўнік Слонімскага міжраённага аддзялення КДБ Аляксандр Мазалькоў звярнуўся з пісьмовым запытам да загадчыка псіханеўралагічнага аддзялення раённага шпіталя Аляксандра Кандроўскага з прапановай правесці праверку псіхічнага стану Івана Шэгі і яго сям’і ў сувязі з “узніклай неабходнасцю”.

Грамадскі актывіст хоча ведаць, ці санкцыянавала дзеянні КДБ пракуратура, ці праводзіліся ў адносінах да яго сям’і следчыя дзеянні і наколькі такія дзеянні адпавядаюць заканадаўству. Іван Шэга не выключае, што захады КДБ з’яўляюцца праявай ціску на яго і яго родных

Паводле запыта, які даслаў кіраўнік Слонімскага КДБ Аляксандар Мазалькоў загадчыку псыханеўралагічнага аддзялення раённага шпіталя Аляксандру Кандроўскаму, лекар павінен паведаміць аб псіхічным і наркалагічным стане ўсіх грамадскіх актывістаў і сяброў апазіцыйных палітычных партый, якія дзейнічаюць у рэгіёне.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя