16-05, 10:28

У Полацку пакаралі маладафронтаўцаў і актывістаў БХД

Алесю Круткіну суддзя Світак вынесла пакаранне штрафам у 35 базавых велічынь – 1 мільён 50 тысячаў рублёў. Каралёнак і Сакалоў атрымалі па 350 тысячаў штрафу.

У сераду ў 13-ую гадавіну рэферэндума аб дзяржаўнай мове і дзяржаўных сімвалах пяцёра сябраў “Маладога фронту” і актывістаў Хрысціянскай дэмакратыі выйшлі да помніка Францыска Скарыны ў Полацку з расцяжкай “Свабоду палітвязням!” Мінакам раздаваліся ўлёткі і незалежныя выданні з матэр’яламі пра лёс палітзняволеных Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Праз некалькі хвілінаў пад’ехалі міліцыянты і ўсіх удзельнікаў акцыі затрымалі.

На трох – Сяржука Каралёнка, Алеся Круткіна ды Зміцера Сакалова, якія трымалі плакат, былі складзеныя пратаколы за несанкцыянаваны пікет, і іх да суду накіравалі в ІЧУ. Мікалая Дзямідзенку і Сяржука Глінскага, якіх затрымалі з зарэгістраванымі выданнямі, сфатаграфавалі, зрабілі адбіткі пальцаў і адпусцілі да дому.

Вадзімір ЖУКОЎСКІ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя