16-05, 12:47

Інтэрпол пацвердзіў сапраўднасць дакументаў пра сувязі Беларусі з калумбійскімі баявікамі

Інтэрпол пацвердзіў сапраўднасць дакументаў, якія сведчаць пра фінансавыя ўзаемаадносіны прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і ўрада гэтай краіны з групоўкай "Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі" (FARC). 

Гэтыя дакументы былі знойдзеныя ў кампутары аднаго з лідэраў баявікоў Раўля Рэеса пры правядзенні спецаперацыі супраць паўстанцаў. У прыватнасці, у кампутары Рэеса быў е-мэйл, у якім згадваўся "беларускі сябар", які дашле дэлегацыю ў Каракас для правядзення перамоваў з паўстанцамі. Таксама быў знойдзены файл, у якім сцвярджалася, што Чавес "разгледзеў з беларускімі ўладамі магчымасць паставак узбраенняў".

Яшчэ у кампутары былі 15 пасланняў міністра ўнутраных спраў Венесуэлы Рамона Радрыгеса Чакіна на імя нейкага "Яна" з просьбай аб перадачы досведу па вядзенні баявых дзеянняў ва ўмовах партызанскай вайны, а таксама інфармацыю пра сувязі паўстанцаў з кіраўніцтвам Эквадора.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя