16-05, 14:58

МЗС Беларусі: ЗША выступілі супраць радавых беларускіх грамадзян

"Сваімі дзеяннямі ЗША прадэманстравалі: меры, што імі прымаюцца, скіраваны супраць радавых беларускіх грамадзян і закранаюць інтарэсы работнікаў прадпрыемстваў, уключаных у абмежавальны спіс", — заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў, каментуючы новые ўдакладненні да эканамічных санкцый у дачыненні да канцэрна "Белнафтахім".

А.Папоў зазначыў, што дзеянні ЗША "не ўяўляюць сабою нічога новага" і з'яўляюцца "канкрэтызацыяй "адрасатаў" тых абмежавальных мер, пра якія ЗША ўжо аб'яўлялі раней", паведамляе БелаПАН

- Асабліва кідаецца ў вочы, што гэты крок зроблены амерыканскім бокам адразу следам за недвухсэнсоўна заяўленай прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь адкрытай і сумленнай пазіцыяй на карысць раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу ў мэтах нармалізацыі беларуска-амерыканскіх стасункаў, — падкрэсліў А.Папоў.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя