Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра добрыя ўзаемаадносіны з новым прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
У інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Рэйтэр" прэзідэнт Беларусі сказаў: "Да гэтага часу і, думаю, у будучым у нас будуць такія ж дружалюбныя і цёплыя адносіны з цяперашнім прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Сапраўды, колькі мы ні сустракаліся, не было ніякіх праблем. Мы сябры, і гэтым усё сказана. Што датычыцца звязкі "Пуцін - Мядзведзеў", гэта іх, расійскія праблемы. Упэўнены, што яны заўсёды знойдуць агульны пункт погляду, заўсёды будуць дзейнічаць у адзіным ключы". //БЕЛТА





