16-05, 16:49

Мур: сітуацыя ў беларуска-амерыканскіх стасунках беспрэцэдэнтная

Часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур называе беспрэцэдэнтнай сітуацыю, якая складваецца ў беларуска-амерыканскіх стасунках. 

Пра гэта ён заявіў падчас он-лайнавай канферэнцыі на сайце газеты "Камсамольская праўда ў Беларусі". Згадаўшы выпадкі закрыцця амерыканскіх амбасад, Джонатан Мур паведаміў, што "на працягу гісторыі было некалькі такіх прыкладаў".

"Вядома, амбасады зачыняюцца падчас ваеных дзеянняў. Вельмі рэдка амбасады зачыняліся па палітычных чынніках. Адным з такіх прыкладаў з'яўляецца Куба, дзе прадстаўніцтва ЗША было зачыненая ў 1960 годдзе, і амерыканскія дыпламаты не вярталіся туды на працягу 17 гадоў”, - сказаў амерыканскі дыпламат.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя