Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.
Гаворачы пра ўмовы працы ў нашай краіне кампаній з амерыканскім капіталам, спадар Мур адзначыў, што яны поўнасцю прыватныя і ніяк не звязаныя з урадам ЗША.
Гэтыя кампаніі працягваюць працаваць у Беларусі, і апошнія падзеі ніяк не адбіліся на іх бізнэсе. Спадар Мур не можа зараз адказаць на пытанне, калі амбасада зможа аднавіць выдачу віз. Беларускія ўлады дамагліся скарачэння колькасці супрацоўнікаў амбасады да 5 чалавек, і пакуль беларусы мусяць звяртацца па візу праз дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Маскве.






