16-05, 20:12

60 чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу падтрымаць палітзняволеных

Сёння ўвечары на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбылася акцыя, прымеркаваная да Дня Салідарнасці, які апазіцыя традыцыйна адзначае 16-га чысла кожнага месяца.

Каля 60 чалавек сталі ўздоўж праспекта Незалежнасці з партрэтамі Кіма, Парсюкевіча, Казуліна і асуджаных па “справе 14-ці”.

Апазіцыянеры прастаялі так 15 хвлін, пасля гэтага з’явіўся АМАП і пачаў выціскаць іх у бок цырку. Там ўдзельнікі акцыі яшчэ крыху пастаялі і разышліся.

Затрыманняў не было.

Кастусь ВАНСЯЦКІ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя