Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Барысаўскім раёне, начальнік упраўлення кантролю за падаткаабкладаннем індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў С.Чавус просіць “предоставить пояснения по вопросу получения (…) денежных средств, в виде гранта Вестминстерского фонда за демократию”.
Ліст з такім паведамленнем атрымаў на днях барысаўскі дэмакратычны актывіст Сяргей Салаша.
Падатковыя праверкі дэмакратычных актывістаў пачаліся пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка даў даручэнне старшыні КДК Зяноню Ломацю “ўзмацніць падатковы кантроль за прыбыткамі прафесійных апазіцыянэраў”, якія “жывуць за кошт замежных сродкаў”. А ў нядаўнім інтэрв’ю Reuters прэзідэнт абвінаваціць беларускую апазіцыю ў атрыманні ўжо не амерыканскіх долараў ці еўра, а… фунтаў стэрлінгаў: “Нашай апазіцыі трэба сёння працаваць з нашымі грамадзянамі, прасіць у іх падтрымкі, не прасіць некалькі фунтаў стэрлінгаў у Вялікабрытаніі”.




