Сёння Аляксандр Лукашэнка ездзіў у крытую коўзанку ў мінскім Парку імя Горкага, каб пайграць у хакей. Частка парку, дзе знаходзіцца каток, была ачэпленая дзесяткамі супрацоўнікаў АМАПа. Усім наведвальнікам разам з дзецьмі загадалі пакінуць тэрыторыю, прычым ім не дазволілі нават прайсці ля крытага катка да брамы.
Абураным мінчукам АМАПаўцы пры гэтым паведамлялі, што у парк прыехаў прэзідэнт, каб гуляць у хакей.




