30-06, 19:58

Пашкевіча і Лунёву аштрафавалі за непавагу да суда

Журналістку «Радыё Свабода» — на 280 тыс. Абаіх — за непавагу да суду. 

У судзе Кастрычніцкага раёну Мінска скончыўся разгляд адміністрацыйнай справы моладзевага актывіста Міхаіла Пашкевіча, затрыманага 28 чэрвеня на чыгуначным вакзале ў Мінску за нецэнзурную лаянку.

Суддзя Рыта Шаграй атрафавала Міхаіла Пашкевіча на 10 базавых велічыняў (350 тыс. рублёў), а журналістку Радыё Свабоды Любоў Лунёву на восем б.в. (280 тыс. рублёў). Абодвух — за непавагу да суду.

Як паведаміў Анатоль Лябедзька Любоў Лунёва шэптам адказала камусьці па тэлефоне, што цяпер яна знаходзіцца ў судзе, а Пашкевіча за тое, што заявіў: «Я на ідыёцкія пытанні не адказваю», паведамляе прэс-служба АГП.

Нагадаем, што моладзевы актывіст быў затрыманы ўвечары 28 чэрвеня ў Мінску, калі вяртаўся з паседжання палітрады АГП. Пашкевіча затрымалі на чыгуначным вакзале за нібыта нецэнзурную лаянку.

Хлопца адвезлі ў спэцпрыёмнік‑размеркавальнік на Акрэсціна, дзе пратрымалі дзве ночы.

Паколькі Міхаіл раней быў асуджаны да гэтак званай «хатняй хіміі» (Справа 14‑ці), то любое правапарушэнне можа пацягнуць за сабой зняволенне, паведамляе Наша Ніва.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя