стужка навінаў

У Брэсце ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя

Шабліст Аляксей Ліхачэўскі ўвайшоў у дваццатку мацнейшых на этапе юніёрскага Кубка свету

С.Багданкевіч: “Трэба браць крэдыты”

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Брысбене

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец прызначаны членам Савета Рэспублікі

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да гамяльчаніна, які праводзіў на даму незаконныя валютныя аперацыі

Чэшскае кіраўніцтва падзяліла абавязкі на перыяд старшынства ў Еўрасаюзе

Арэнда жылля ў Менску патаннела з-за зніжэння попыта

Хакеісты "Нёмана" прайгралі першую гульню ў Новым годзе

Нацбанк павысіў цэны на каштоўныя металы

Каманда Беларусі выйграла ў нямецкіх хакеістаў на Калядным турніры

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся за снежань на 582 мільёна даляраў

01-07, 17:13

Праваабаронцы Беларусі - за адмену крымінальнага артыкула

Намеснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Гацура перадала ў Падкамітэт па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і ў Венецыянскую камісію Савета Еўропы заключэнне БХК аб неканстытуцыйнасці артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ.

Нагадаем, артыкул прадугледжвае крымінальнае пакаранне да 2-ух гадоў пазбаўлення волі за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Найбольшыя страты ад выкарыстоўвання гэтага артыкула панесла моладзевая арганізацыя «Малады фронт», зарэгістраваная ў Чэхіі, паведамляе сайт БХК.

Сама па сабе дзейнасць нефармальных аб'яднанняў не павінная крымінальна карацца, калі не наносіць шкоды грамадству і не парушае правы грамадзян, перакананыя праваабаронцы, і настойваюць на выключэнні артыкула 193-1 з Крымінальнага кодэкса.

Заключэнне БХК, падрыхтаванае экспертам БХК Гары Паганяйла яшчэ ў 2007 годзе, ужо разглядалася ў Канстытуцыйным судзе Беларусі. Але КС не прызнаў аргументы праваабаронцаў важкімі.

У БХК разлічваюць, што меркаванне Венецыянскай камісіі ст ане для Канстытуцыйнага суду Беларусі больш важкім, чым меркаванне беларускіх праваабаронцаў, якое КС праігнараваў, паведамляе Хартыя-97.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя