03-07, 11:24

"Пратрымаю Казуліна да парламенцкіх выбараў"

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, у ліпені 2006 года прыгавораны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі, не з`яўляецца палітычным зняволеным. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю расійскай газеце "Комсомольская правда" (поўная версія апублікавана ў нумары ад 3 ліпеня).

"Вазьміце відэаздымку, паглядзіце, што ён тварыў. Як ён павёў на штурм турмы тысячны натоўп… І не варта з яго рабіць мучаніка! Прыйдзе час, выпусцім яго па законе, і ніхто яго там трымаць не будзе", — заявіў А.Лукашэнка.

"Зразумейце, нам выгадна Казуліна выпусціць, ён усю апазіцыю разбурыць. Усю! — лічыць беларускі кіраўнік. — Яны ж, бедныя, перажываюць, просяць мяне патрымаць яго ў турме хаця б да парламенцкіх выбараў".

"Ну і потым, — зазначыў А.Лукашэнка, — калі ты ўчора з прэзідэнтам еў з адной талеркі, а потым пачынаеш абражаць прэзідэнта… Такога чалавека наогул да ўлады нельга дапускаць. Гэта ж непрыстойны чалавек!..", паведамляе БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя