04-07, 18:38

У праўладнай «Белай Русі» з'езд толькi пасля парламенцкiх выбараў

Як паведамiў намеснiк старшынi праўладнага грамадскага аб'яднання, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Аляксандр Шацько, з'езд арганiзацыi плануецца правесцi ў кастрычнiку гэтага года, пасля парламенцкiх выбараў. Такiм чынам, праект стварэння арганiзацыi, якая б актыўна падтрымала ўладу на парламенцкiх выбарах, не ўдаўся.  Нагадаем, што нядаўна Аляксандр Лукашэнка выступiў з рэзкай крытыкай таго, як людзей заганяюць у шэрагi арганiзацыi. Пасля гэтага дата правядзення з'езда некалькi разоў пераносiлася, а ў вынiку ён увогуле пройдзе ажно пасля таго, як будзе сфармiраваны новы парламент.

I ўсё ж Аляксандр Шацько сцвярджае, што "члены РГА "Белая Русь" маюць намер прыняць актыўны ўдзел у маючай адбыцца выбарчай кампанii, многiя будуць балацiравацца ў Палату прадстаўнiкоў шляхам збору подпiсаў выбаршчыкаў. Акрамя таго, члены грамадскага аб'яднання плануюць працаваць у складзе акруговых выбаркамаў, а таксама ў якасцi нацыянальных наглядальнiкаў прысутнiчаць на ўсiх выбарчых участках".

Па неафiцыйнай версii, вакол аб'яднання iдзе супрацьстаянне некалькiх прыўладных груповак, паведамляе "Народная Воля"

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя