16-07, 14:13

Ператрусы і арышты працягваюцца

16 ліпея на кватэры грамадскага актывіста Юрася Карэтнікава адбыўся ператрус. Яго праводзілі супрацоўнікі КДБ і міліцыянты.

Юрась з’яўляецца актывістам арганізацыі “Правы Альянс”, а таксама кандыдатам у дэпутаты ад адзінага спісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў па Паўднёва-Заходняй акрузе.  Ні мабільны, ні хатні тэлефон палітыка не адказвае. Не выключана, шо ён можа быць затрыманы ў сувязі з выбухам 3 ліпеня. Ягоны паплечнік Юрась Меляшкевіч імкнецца падтрымліваць з ім сувязь.

 -Інфарамцыя, якая прыйшла мне ад яго смсом, паведаляла, што ў яго ідзе вобшук. Спадзяюся, што праблем не будзе, што гэта планавая спроба запужаць грамадскіх актывістаў, таму што ён вельмі моцны кандыдат і збіраецца ісьці на выбары, каб перамагаць, - сказаў Меляшкевіч.

 

Арганізацыя “Правы Альянс” працягвае справу, распачатаю Беларускай партыяй “Свабода”, якая досыць актыўна брала ўдзел у грамадскім жыцці ў сярэдзіне 90-х. Адна з апошніх акцый гэтай арганізацыі – пратэсты супраць будаўніцтва храма ў гонар Суворава на Брэстчыне.

 

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя, Мінск.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя