Першая група доўгатэрміновых наглядальнікаў ад СНД за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з 12 жніўня адправіцца ва ўсе вобласці рэспублікі і горад Мінск, дзе азнаёміцца з ходам выбарчай кампаніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама Садружнасці.
На сённяшні дзень у складзе місіі наглядальнікаў ад СНД акрэдытаваны 30 наглядальнікаў. Плануецца, што ў складзе місіі будуць працаваць 35 доўгатэрміновых і каля 300 кароткатэрміновых наглядальнікаў. У будынку Выканкама СНД у Мінску размяшчаецца штаб місіі, а ва ўсіх абласных цэнтрах адкрыюцца яго аддзяленні.
У мэтах усебаковай ацэнкі выбарчай кампаніі і падрыхтоўкі аб'ектыўнай заявы аб выніках маніторынгу выбараў у дзяржаўныя органы, у кампетэнцыю якіх уваходзіць работа са скаргамі аб парушэннях выбарчага заканадаўства, накіраваны пісьмы з просьбай аб прадастаўленні інфармацыі аб выяўленых правапарушэннях, узбуджаных крымінальных справах, ходзе разгляду адпаведных зваротаў.
Аб сваёй дзейнасці місія наглядальнікаў ад СНД будзе рэгулярна інфармаваць грамадскасць праз СМІ, паведамляе БЕЛТА





