28-08, 16:18

Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты могуць пачаць агітацыю

Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты могуць пачаць агітацыю. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

- Перадвыбарная агітацыя пачынаецца адразу пасля рэгістарцыі кандыдатам у дэпутаты. Так што частка прэтэндэнтаў ужо можа пачаць яе, — зазначыў ён.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, кандыдат атрымлівае з бюджэту сродкі ў памеры 50 базавых велічынь на выраб перадвыбарных улётак.

Кандыдат у дэпутаты таксама зможа бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў газеце і выступіць на радыё і тэлебачанні.

Выступленні па радыё і тэлебачанні будуць транслявацца ў запісе з 3 па 19 верасня. Тэлерадыёкампаніі абавязаны не толькі зрабіць запіс і трансляцыю перадвыбарных выступленняў кандыдатаў, але і інфармаваць гледачоў і слухачоў аб іх загадзя з указаннем нумароў акруг.

М.Лазавік таксама зазначыў, што ў выпадку зняцця сваёй кандыдатуры перад днём галасавання кандыдат абавязаны кампенсаваць дзяржаве выдзеленыя на яго агітацыйную кампанію сродкі, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя