28-08, 16:49

Мілінкевіч: "Трэба паказаць, што мы не памёрлі"

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч не лічыць, што байкот «парламенцкіх выбараў» эфектыўны і ўпэўнены, што апазіцыі варта ўдзельнічаць у гэтых «выбарах».

«Ісці на выбары, безумоўна, патрэбна. Ляжаць на канапе бессэнсоўна. Я праехаў столькі гарадоў, сабраў столькі подпісаў, пагаварыў са столькімі людзьмі – гэта сапраўды трэба. Трэба сыходзіць ад апатыі. Трэба ўдзельнічаць у «выбарах», каб паказаць людзям, што мы жывыя і не памерлі. Лічу, што апазіцыі трэба скарыстацца тым, што янф змогуць выступіць у дзяржаўных СМІ, трэба ўзяць у дзяржавы 800 даляраў і патраціць іх. Ад нашага ўдзелу «выбары» легітымнымі не будуць. Байкот, мне падаецца, не эфектыўны. Я не прыхільнік байкота», -- заявіў Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе Хартыя-97

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя