28-08, 18:03

Ігар Рынкевіч і Вольга Казуліна зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Былы адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч і дачка палітыка Вольга Казуліна зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта БелаПАН паведаміў І.Рынкевіч.

Паводле яго слоў, В.Казуліна зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе № 102, І.Рынкевіч — па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 Мінска. "Пры гэтым з неабходнай тысячы подпісаў, сабраных за мяне, быў прызнаны несапраўдным толькі адзін. Гэта адзін з найлепшых вынікаў збору подпісаў па акрузе, у якой я балатуюся", — зазначыў І.Рынкевіч.

Яго сапернікам будзе дырэктар каледжа лёгкай прамысловасці Валянціна Жураўская. Апанентам В.Казулінай — намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Валянціна Лукашонак.

- Падчас перадвыбарнай кампаніі мы маем намер прасоўваць ідэі сацыял-дэмакратыі і ідэі лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна. Нягледзячы на тое што ён быў адхілены ад фактычнага кіраўніцтва партыяй — на з'ездзе 3 жніўня яго выбралі толькі ганаровым старшынёй, — званне лідэра ў яго ніхто не забярэ, — лічыць І.Рынкевіч, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя