05-09, 17:12

На размову ў КДБ - праз затрыманне

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста арганізацыі “Малады фронт” Вадзіма Ханяўку.

Хлопец паспеў даслаць сваім сябрам sms-паведамленьне, што яго павезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну. Праз тры гадзіны сябры Вадзіма пачалі звяртацца ў міліцыю, КДБ і ў суд, але ім усюды адказвалі, што ягонае месцазнаходжанне невядомае.

Два тыдні таму Вадзіма Ханяўку запрашалі прыйсці на размову ў КДБ. Маладафронтаўцы лічаць, што хлопца маглі адвезці на допыт у справе выбуху 3 ліпеня, паведамляе Хартыя-97

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя