05-09, 18:42

Назіральнікі ад АБСЕ лічаць перадвыбарчую атмасферу спакойнай

Перадвыбарная атмасфера ў Беларусі застаецца спакойнай. Аб гэтым гаворыцца ў прамежкавай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранню за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў 2008 годзе.

"Паводле паведамленняў наглядальнікаў, атмасфера ў краіне застаецца спакойная, а субяседнікі з ліку афіцыйных асоб чакаюць, што выбарчы працэс пройдзе мірна і празрыста", - гаворыцца ў справаздачы. Як сведчаць наглядальнікі, у цэлым "усе субяседнікі выказваюць гатоўнасць да супрацоўніцтва". Адзначаецца, што выбарчымі камісіямі на ўсіх узроўнях выконваліся ўстаноўленыя законам тэрміны. Сістэма назначэння выбарчых камісій застаецца нязменнай. На ўзроўні акруговых і ўчастковых камісій адпаведныя органы дзяржаўнага кіравання захоўваюць за сабой поўную правамоцную свабоду вырашэння пры правядзенні такіх назначэнняў.

"Хоць прадстаўніцтва апазіцыянераў у складзе выбарчых камісій істотным не з'яўляецца, урад Беларусі адзначыў павелічэнне колькасці акруговых камісій з прадстаўніцтвам апазіцыі ў якасці кроку наперад", - сказана ў справаздачы. Разам з тым у справаздачы выказваецца думка аб тым, што "адчуваецца няхватка незалежных СМІ".

БДІПЧ АБСЕ 9 ліпеня гэтага года атрымала запрашэнне правесці назіранне за маючымі адбыцца выбарамі ад міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.

"Запрашэнне паступіла своечасова, гэта дало магчымасць БДІПЧ АБСЕ належным чынам арганізаваць разгортванне місіі па назіранню за выбарамі", - сведчыць справаздача.

Місія, якую ўзначаліў пасол Герт Арэнс, складаецца з 15 членаў асноўнай групы экспертаў, якая базіруецца ў Мінску, і 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў, размешчаных па рэгіёнах Беларусі. Увогуле ў ёй прадстаўлены 22 дзяржавы - удзельніцы АБСЕ. Парламенцкія выбары 2008 года будуць у Беларусі пятымі па ліку, за якімі ў адапаведнасці са сваёй старндартнай методыкай будзе назіраць БДІПЧ АБСЕ, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя