01-02, 17:08

Алесь Зарэмбюк па-ранейшаму вінен дзяржаве паўмільёны рублёў

Гродзенскі абласны суд адхіліў скаргу актывіста Руху «За Свабоду» Алеся Зарэмбюка і пакінуў без зменаў пастанову суда Мастоўскага раёна ад 29 снежня 2007 году. Паводле суддзі А.Козел, актывіст вінаваты і павінен выплаціць дзяржаве больш за паўмільёны рублёў.

Нагадаем, актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк быў асуджаны судом Мастоўскага раёну Гродзенскай вобласці да выплаты штрафу ў памеры 15 базавых адзінак (525 тысяч беларускіх рублёў) “за парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў”. Актывіста абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада Масты.

Сам Алесь Зарэмбюк лічыць рашэнне Гродзенскага абласнога суда не больш чым адпіскай.

- Суддзя у сваёй пастанове не прывёў ніякіх доказаў маёй віны, а напрасткі спаслаўся на сведчанні супрацоўнікаў Мастоўскага РАУС Трубенка В.Н, Самошкіна Е.А, Данільчыка А.Е а таксама рапарт участковага інспектара Вінаград І.В., - адзначыў актывіст у інтэрв’ю Радыё Рацыя

Цяпер Алесь Зарэмбюк рыхтую скаргу Вярхоўны Суд РБ.

- Я лічу, што гэта сфабрыкаваная справа і буду абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе РБ, - заявіў А.Зарэмбюк

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя