25-02, 14:59

Больш 50.000 подпісаў сабрана за змену закона “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”

Пра гэта сёння ў Мінску на прэс-канферэнцыі заявілі арганізатары кампаніі па змене заканадаўства – епіскап Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля Вячаслаў Ганчарэнка, пастар рэлігійнай абшчыны “Царква Божая” Генадзь Кернажыцкі, пастар сталічнай царквы “Запавет Хрыста” Георгій Вязоўскі і сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Аляксей Шэін.

Як паведамілі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, на сённяшні дзень сіламі актывістаў кампаніі “За свабоду веры”, што прадстаўляюць розныя канфесіі і рэлігійныя аб’яднанні, сабрана 50.400 подпісаў людзей больш чым з 40 гарадоў. Цяпер арганізатары кампаніі збіраюцца перадаць гэтыя подпісы у Канстытуцыйны суд, парламент, а таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта.
 

Ігар ОЛІН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя