Як паведаміла Рацыі кіраўніца прэс-службы Белдзяржуніверсітэту Вольга Шчадрына, у выпадку калі блізкія Ірыны Казулінай звернуцца ў вну па дапамогу што да арганізацыі пахавання, такая дапамога будзе аказаная.
Таксама прадстаўнікі БДУ возьмуць удзел у самой цырымоніі, тым больш што Ірына Казуліна - не толькі жонка былога рэктара Аляксандра Казуліна, але і сама працавала ва ўніверсітэце.
Вадзім ДОЎНАР




